Сабаленка заваявала свой першы тытул на турніры ў Нью-Хэйвэне
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка заваявала першы тытул у кар’еры на турніры ў амерыканскім Нью-Хэйвэне. 25 жніўня ў фінале спаборніцтваў яна сустрэлася з іспанкай Карлай Суарэс-Навара і абыграла яе ў двух сэтах — 6:1, 6:4. Дзякуючы сваёй перамозе ўжо з панядзелка Арына зойме як мінімум 20-ы радок рэйтынгу WTA, хоць год таму была яшчэ па-за межамі ТОП-100.
Арыне Сабаленка толькі 20 гадоў і яна другая тэнісістка, якая выйграе турнір у Нью-Хэйвэне ў такім маладым узросце — першай была Каралін Вазняцкі, якая здабыла тут перамогу ў 2010 годзе.