Саборная мячэць у Мінску знаходзіцца на стадыі дзяржпрыёмкі
У Мінску скончылася будаўніцтва Саборнай мячэці і вядзецца дзяржпрыёмка будынка. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама.
У галоўным упраўленні дадаюць, што будаўніцтва і добраўпарадкаванне будынка мячэці і прылеглай тэрыторыі па вуліцы Грыбаедава было скончана яшчэ ў студзені.
Сёлета ў красавіку ў Стамбуле на саміце Арганізацыі Ісламскага Супрацоўніцтва Лукашэнка казаў пра хуткае сканчэнне будоўлі мячэці ў Мінску.
Афіцыйнае адкрыццё плануецца сёлета 9 ліпеня, паведамляе сайт мячэці.