Сацсеткі ксяндза Вячаслава Барка прызналі "экстрэмісцкімі"

Вячаслаў Барок

Вячаслаў Барок / Еўрарадыё

Суд Чыгуначнага раёна Віцебска 26 снежня прызнаў "экстрэмісцкімі" акаўнты ксяндза Вячаслава Барка ў сацсетках, заўважыў тг-канал "Хрысціянская візія". Гаворка ідзе пра Фэйсбук, YouTube і тэлеграм-канал.

Раней розныя відэаролікі з удзелам ксяндза неаднаразова дадаваліся ў спіс "экстрэмісцкіх" матэрыялаў.

Ксёндз Вячаслаў Барок неаднаразова выступаў у эфіры Еўрарадыё. Святар смела крытыкаваў беларускую ўладу і ўрэшце быў вымушаны пакінуць Беларусь. Цяпер ён служыць набажэнствы ў Варшаве для беларускіх рыма-католікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі