У Польшчы дэкрэтам біскупа прызначылі душпастыра для беларусаў-католікаў
Ксёндз Пётр Урубель / t.me/byplradio
У Польшчы ўпершыню дэкрэтам біскупа прызначылі душпастыра для беларусаў-католікаў, якія жывуць на тэрыторыі Гданьскай архідыяцэзіі. Ім стаў ксёндз Пётр Урубель, паведамляе Беларуская служба Польскага радыё.
Беларускамоўныя імшы праходзяць у Гданьску кожную нядзелю ў 14:30 у касцёле сьвятога Юзафа па адрасе Elżbietańska 9/10.
У Польшчы пасля падзеяў 2020 года апынуліся некалькі беларускіх рымска- і грэка-каталіцкіх святароў. У Варшаве для рыма-католікаў служыць набажэнствы ксёндз Вячаслаў Барок, а для грэка-католікаў — іераманах Лявонці Тумоўскі. Ёсць беларускія каталіцкія святары абодвух абрадаў і ў іншых польскіх гарадах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.