Сацсеткі: У калоніі пад Івацэвічамі адбыўся бунт зняволеных

Сацсеткі: У калоніі пад Івацэвічамі адбыўся бунт зняволеных

У папраўчай калоніі №22 ("Ваўчыныя Норы") пад Івацэвічамі адбыўся бунт зняволеных. Пра гэта паведамляецца ў пабліку "Беларуская турма" ў сацсетцы "Вконтакте". У гэтай калоніі адбываюць пакаранне пераважна людзі, асуджаныя паводле артыкула 328 КК — за распаўсюд наркотыкаў. 

Здарэнне нібыта адбылося з суботы на нядзелю, 3-4 лістапада. Паведамляецца, што ў бунце прынялі ўдзел усе асуджаныя ва ўсіх атрадах. 

"Заблакавалі дзверы ў атрадах, некалькі прадстаўнікоў адміністрацыі атрымалі траўмы. Асуджаныя патрабавалі зняць адміністрацыю!" — гаворыцца ў паведамленні.

У нядзелю ў калоніі чакалі начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў Алега Маткіна, але ён не прыехаў. Павеадмляецца, што цяпер усю адміністрацыю калоніі часова замяняе брэсцкае ўпраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі