Сацыяльна праблемных дзяўчат з Наваполацка адправяць у манастыр

Сацыяльна праблемных дзяўчат з Наваполацка адправяць у манастыр

Наваполацкіх дзяўчат-падлеткаў з дэвіянтнымі паводзінамі 2 сакавіка накіруюць у Спаса-Ефрасінеўскі манастыр Полацка. Гэта дваццаць дзяўчат, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх або знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Іх пазнаёмяць з полацкімі святынямі, гісторыяй праваслаўя, хрысціянскімі каштоўнасцямі. Дзяўчаты змогуць убачыць адноўлены крыж Ефрасінні Полацкай, пакланіцца святым мошчам прападобнай і наведаць яе келлю.

Галоўнай мэтай візіту ў манастыр будзе размова з матушкай Еўдакіяй на жыццёвыя тэмы. Арганізатары спадзяюцца, што гэтае мерапрыемства дапаможа дзяўчатам пазбавіцца ад шкодных звычак і паспрыяе іх духоўнаму ачышчэнню.

Такія сустрэчы праблемных падлеткаў з насельнікамі Спаса-Ефрасінеўскага манастыра адбываюцца з 2014 года. Ідэя акцыяў належыць Наваполацкаму райвыканкаму, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі