Садавіна ў Беларусі за год падаражэла на 20%, а капуста — амаль удвая

Яблыкі ў параўнанні з мінулым жніўнем выраслі ў цане на 13%

Яблыкі ў параўнанні з мінулым жніўнем выраслі ў цане на 13% / pixabay.com

Плодаагароднінная прадукцыя ў гэтым жніўні падаражэла ў беларускіх крамах мацней, чым у папярэднія гады. Рост коштаў у параўнанні са жніўнем 2022 года склаў 11,6%. Цэны на садавіну, гародніну, ягады і грыбы раслі і ў папярэднія гады, але ў 2022-м — на 8,1% у параўнанні са жніўнем 2021-га, а ў 2021-м — на 6,7% у параўнанні з 20-м. І гэта пры тым, што гадавая інфляцыі ў гэтым жніўні апусцілася ніжэй за 3%.

"Вельмі рухомыя цэны на плодаагароднінную прадукцыю ў апошнія два гады сталі вынікам цэнавага хаосу 2022 года, рознай ураджайнасці і тэрмінаў уборачнай. Зараз сезонныя цэны, па ўсёй бачнасці, пачалі рост", — адзначаюць эксперты рэсурсы "Нашы грошы".

Уласна гародніна пакуль таннейшая за леташнюю на 3%, а кансерваваная — нават на 7%. Але і тут ёсць выключэнні. Так, морква падаражэла за год на 23%, агуркі — на 60%, капуста — амаль удвая.

Моцна вырасла ў цане садавіна, якія ўжо на 20% даражэй, чым у жніўні 2022 года. Яблыкі за год падаражэлі на 13%, вінаград — на 40%, а грушы — амаль на 60%. Гэтыя лічбы ў сукупнасці і прывялі да росту цэн у 11,6% у гадавым выражэнні, адзначаюць эксперты.

Фрукты в Беларуси за год подорожали на 20%, а капуста — почти вдвое
Цены на сезонную плодоовощную продукцию / @naszyhroszy

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі