Сакратарка БРСМ у Зэльве ўчыніла самагубства

Вікторыя Палубок / фота з раённай газеты "Праца"

Вікторыя Палубок / фота з раённай газеты "Праца"

20-гадовая сакратарака БРСМ з Зэльвы здзейсніла суіцыд, піша сайт "Зеркало".

21 жніўня Вераніка Палубок паехала на машыне ў Масты — суседні з Зэльвай райцэнтр. Потым дзяўчына перастала выходзіць на сувязь.

Аўтамабіль пазней знайшлі, а Вераніку не маглі адшукаць. Сёння яе знайшлі павешанай у лесе.

Афіцыйная прычына смерці не паведамляецца.

Мясцовыя жыхары мяркуюць, што прычынай самагубства мог стаць канфлікт на працы.

Сяброўка загінулай расказала журналістам, што Вераніка напісала развітальны ліст бацьку, у якім прасіла нікога не вінаваціць і не шукаць яе. "Яшчэ ходзяць чуткі, але гэта не дакладная інфармацыя, што ў яе былі сур'ёзныя праблемы на працы", — дадала дзяўчына.

Іншая крыніца расказала журналістам "Зеркала", што раней Вераніка працавала ў школе, але яе "вырвалі" ў БРСМ. З працай яна не спраўлялася, але звольніцца ёй не дазвалялі.

Вераніка Палубок у 2021 годзе з чырвоным дыпломам скончыла Ваўкавыскі каледж ГрДу імя Янкі Купалы па спецыяльнасці "Замежная мова (нямецкая)". Пасля гэтага дзяўчына паступіла на завочнае аддзяленне ў МДЛУ. Ад 2021 года працавала настаўніцай нямецкай мовы ў Дзярэчынскім дзіцячым садку — сярэдняй школе. А ў ліпені 2022 года яна ўзначаліла пярвічную ячэйку БРСМ у Зэльве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі