Салдат-памежнік застрэліўся на Віцебшчыне

Салдат-памежнік застрэліўся на Віцебшчыне

На памежнай заставе ў Лынтупах у Віцебскай вобласці адбылося надзвычайнае здарэнне. Як піша onliner.by, 13 сакавіка тут застрэліўся салдат тэрміновай службы. Пры гэтым хлопец быў стараслужачым і муіў сысці на дэмбель ужо ў траўні.

Начальнік прэс-цэнтра Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка пацвердзіў інфармацыю. Паводле папярэдняй версіі, кажа ён, салдат учыніў самагубства з-за праблем з дзяўчынай.

Цяпер расследаваннем здарэння займаецца Следчы камітэт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі