Салдат у Гродне спрабаваў забіць сябе

Салдат у Гродне спрабаваў забіць сябе

Салдат тэрміновай служба спрабаваў пакончыць жыццё самагубствам у адной з вайсковых часцей у Гродне. Пра гэта выпадак парталу TUT.by распавялі чытачы. Па іх словах, малады чалавек ускрыў сабе вены. 

Знаёмыя паведамілі, быццам салдат скардзіўся на дзедаўшчыну ў часці. У Міністэрстве абароны пацвярджаюць, што такі выпадак быў. Аднак вайскоўцы заяўляюць, што пра дзедаўшчыну няма і гаворкі.

Вядома, што салдат адслужыў у войску паўгода. Ён скардзіўся знаёмым, што "дзяды" патрабавалі з яго грошы. Нібыта, нават пісаў пра гэта ў анкетах, якія распаўсюджваюцца сярод вайскоўцаў. А 15 траўня хлопца знайшлі ў прыбіральні, дзе ён спрабаваў ускрыць вены.

У прэс-службе Мінабароны кажуць, што ў салдата на руцэ былі толькі драпіны. Камандзір часці прызначыў праверку па гэтым факце.

"Дзеянні вайскоўца, які нанёс сабе драпіны на перадплечча, не ўяўляюць пагрозы для жыцця і здароўя. Вядома, што раней малады чалавек неаднаразова праходзіў абследаванні ў спецыялізаваных медыцынскіх установах, у тым ліку і для дыягностыкі разладу адаптацыі, змяшанага разладу эмоцый і паводзін. Па заключэнні спецыялістаў, псіхічна здаровы", — кажуць у Мінабароны. 

Калі праверка выявіць, што салдат нанёс сабе пашкоджанні, каб ухіліцца ад вайсковай службы, то яго могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці. 

Цяпер малады чалавек знаходзіцца на абследаванні ў спецыялізаванай медустанове.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі