Салдата ўнутраных войскаў знайшлі, ён "згубіўся" каля палігона
Вайсковец згубіўся і накіраваўся не ў той бок / Ілюстрацыйнае фота sb.by
Салдата тэрміновай службы з в/ч 3214 унутраных войскаў МУС знайшлі, піша @motolkohelp. Спачатку паведамлялася, што ён уцёк з палігона пад Мінскам, маючы аўтамат. Пакуль байца шукалі, на тэрыторыі ўсёй Мінскай вобласці ўводзілі план "Сірэна". Пасля высветлілася, што ён "згубіўся" каля палігона — адстаў ад таварышаў і пайшоў не ў тым накірунку. Пошукі працягваліся некалькі гадзінаў.
Паведамленні пра ўцёкі абвяргала толькі прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці. Мяркуецца, што салдат, які згубіўся, з'яўляецца ўраджэнцам Ваўкавыскага раёна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.