Салідарнасць: як беларусы дапамагаюць добраахвотнікам ва Украіне — эфір

Дзяніс Герасімчык

Дзяніс Герасімчык / Еўрарадыё

Насуперак спадзяванням рэжыму і лукашэнкаўскіх прапагандыстаў, беларуская салідарнасць і ўзаемадапамога не знікаюць, напалохаўшыся рэпрэсій з боку лукашэнкаўскіх карнікаў і спецслужб. Калі нешта і змянілася, то толькі тое, што праявы такой салідарнасці сталі менш заўважнымі. Але людзі па-ранейшаму збіраюць і перадаюць дапамогу палітвязням і іх сем’ям, добраахвотнікам ва Украіне…

Што прымушае беларусаў ва ўсім свеце збіраць дапамогу беларускім добраахвотнікам і чыя ініцыятыва была набыць машыну ад аўташколы? Ці не баяцца людзі ахвяраваць, ведаючы, што спецслужбы Лукашэнкі ўважліва за гэтым сочаць? Якія на сёння патрэбы ў палка Каліноўскага і як лепш дапамогу перадаваць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае грамадскі актывіст, заснавальнік і кіраўнік варшаўскай аўташколы Denis Drive Дзяніс Герасімчык у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі