Салігорскі “Шахцёр” стартаваў у Лізе Еўропы з перамогі

Салігорскі “Шахцёр” стартаваў у футбольнай Лізе Еўропы з перамогі. 2 ліпеня беларускі клуб выйграў у Паўночнай Ірландыі ў матчы 1-га кваліфікацыйнага раунда ў "Гленавона" — 2:1. Афанасьеў адкрыў лік ужо на 3-й хвіліне, на 30-й Камароўскі забівае другі гол. На жаль, на 86-й "Шахцёр" прапусціў гол ад гаспадароў поля, вызначыўся Пэтан.

Склад салігорцаў быў наступны: Бушма, Мацвейчык, Кузьмянок, Рыбак, Янушкевіч, Афанасьеў (Човіч, 73), Старгародскі (капітан), Юрэвіч, Мікалюнас (Кавалёў, 52), Камароўскі (Мартынюк, 84), Януш.

Матч у адказ пройдзе ў Салігорску 9 ліпеня.

Нагадаем, у чацвер у 1-м матчы 1-га кваліфікацыйнага раунда Лігі Еўропы жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" прайграла ў Албаніі "Кукесі" — 0:2.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі