Салігорскі "Шахцёр" выйшаў у плэй-оф футбольнай Лігі Еўропы (відэа)
Ужо пасля бліскучага гасцявога выйгрыша ў бельгійскага "Зюлтэ Варэгема" (5:2) каманда Сяргея Бароўскага забяспечыла сабе агульную перамогу.
7 жніўня на "Барысаў-Арэне" салігорцы згулялі з бельгійцамі ўнічыю 2:2. Два галы "Шахцёра" на рахунку Сяргея Балановіча (7-я і 42-я хвіліны), столькі ж забіў і Сіла (41-я і 74-я хвіліны).
Лёсаванне матчаў плэй-оф пройдзе ў пятніцу.