Самалёт "Белавія", які збіў ліхтары ў кіеўскім аэрапорце, адновіць палёты

Самалёт "Белавія", які збіў ліхтары ў кіеўскім аэрапорце, адновіць палёты

Самалёт авіякампаніі "Белавія", які здзейсніў жорсткую пасадку ў кіеўскім аэрапорце Барыспаль, з наступнага тыдня адновіць рэйсы. Пра гэта заявіў генеральны дырэктар кампаніі Анатоль Гусараў, інфармуе БЕЛТА.

Па яго словах, самалёт атрымаў нязначныя пашкоджанні. "У нас ужо атрымалася з гэтым цалкам разабрацца: патрабуюцца невялікія рамонтныя работы. Плануецца, што да канца гэтага тыдня самалёт вернецца ў Мінск, дзе, магчыма, яшчэ раз будуць праведзеныя праверачныя тэхнічныя працы. На наступным тыдні самалёт будзе лятаць", — патлумачыў Гусараў.

Ён распавёў, што ў дзень інцыдэнту ў кіеўскім аэрапорце былі вельмі складаныя метэаўмовы. 

Як распавядала Еўрарадыё, здарэнне адбылося 9 снежня. Пры пасадцы беларускі самалёт збіў ліхтары на ўзлётна-пасадачнай паласе. Пазней "Белавія" патлумачыла, што авіялайнер правай стойкай шасі закрануў грунт. Пры здарэнні ніхто з пасажыраў і чальцоў экіпажа не пацярпеў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі