Самалёт "Белавія" з Грабеншчыковым на борце вярнуўся ў Мінск праз няспраўнасць

Самалёт "Белавія" з Грабеншчыковым на борце вярнуўся ў Мінск праз няспраўнасць

Самалёт кампаніі "Белавія" рэйсам Мінск-Харкаў (мадэль CRJ) ў ноч на 4 красавіка вярнуўся ў Мінск, бо на борце ўзнікла няспраўнасць. Пра гэта піша nn.by са спасылкай на аднаго з пасажыраў.

"Быў моцны хлапок, пасля чаго ў салоне патыхнула гарэлым. У выніку самалёт вярнуўся ў Мінск, доўга выпрацоўваў паліва, пасля чаго паспяхова сеў у суправаджэнні пажарных машын і карэт хуткай. Праз нейкі час пасажыраў адправілі ў Харкаў іншым бортам, ужо Embraer-ам", — распавёў пасажыр Канстанцін.

Дарэчы, пасажырамі рэйса былі музыкі гурта "Акварыўм", у тым ліку і Барыс Грабеншчыкоў. Яны ляцелі на канцэрт ва Украіну. Як вядома, авіякантакты паміж Украінай і Расіяй зараз спыненыя.

У аддзеле маркетынгу авіякампаніі "Белавія" журналістам распавялі, што у першага самалёта спрацавала сігналізацыя пра непрыбранае шасі. Таму камандзір прыняў рашэнне выпрацаваць паліва і вярнуцца ў Мінск.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі