Самы актыўны вулкан Еўропы зноў не спіць

Вывяржэнне Этны

Вывяржэнне Этны / BBC

Самы актыўны вулкан Еўропы — Этна — ізноў вывяргаецца, піша BBC. І прыкладае кадры слупа лавы, што б'е недалёка ад сіцылійскага горада Катання.

Міжнародны аэрапорт у Катанні ад актыўнасці вулкана не пацярпеў.

Этна — самы высокі дзейны вулкан у Еўропе. Ён знаходзіцца на выспе Сіцылія ў Італіі і дэманструе сталую актыўнасць з 2013 года. У мінулы раз вулкан вывяргаўся толькі крыху больш за месяц таму. Тады ажыў паўднёва-ўсходні кратар, на перадгорныя вёскі сыпаўся попел.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі