На Сіцыліі адбылося вывяржэнне вулкана Этна

Вулкан Этна 

Вулкан Этна  / lasicilia.it

На Сіцыліі адбылося вывяржэнне вулкана Этна, піша італьянскае выданне La Sicilia. Ажыў паўднёва-ўсходні кратар вулкана. Вышыня фантана лавы чакалася да 4,5 км над узроўнем мора, яшчэ ўчора прагназавалі спецыялісты. На перадгорныя вёскі на поўнач ад кратара сыпаўся попел.

Выданне адзначала, што "цяперашняя фаза вывяржэння Этны, якая абмежаваная вяршыняй вулкана, не ўплывае на працу міжнароднага аэрапорта" ў Катаніі.

Этна — самы высокі дзеючы вулкан у Еўропе, які знаходзіцца на ўсходнім узбярэжжы Сіцыліі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі