“Самы цяжкі год”. Што стала з беларусамі? Стрым з псіхолагам
Псіхолаг Наталля Скібская / Еўрарадыё
У 2022 годзе Расія напала на Украіну — так пачалася страшная вайна, якая падзяліла наша жыццё на да і пасля. Паралельна ў Беларусі не спыняюцца рэпрэсіі: тысячы людзей сядзяць у турмах па палітычных прычынах, тысячы — пакінулі краіну. Пры гэтым калі для адных вайна стала прычынай эміграцыі, іншыя застаюцца працаваць і валанцёрыць ва Украіне далей, таму што лічаць, што могуць прынесці карысць. Многія не губляюць веры і ў тое, што могуць яшчэ быць карыснымі, не з'язджаючы з Беларусі. Яны застаюцца і іх — большасць.
Як змянілася нашае грамадства за 2022 год? У якой псіхалагічнай фазе знаходзяцца беларусы і ці можна ў такім стане працягваць барацьбу за незалежнасць?
На гэтыя і іншыя пытанні шукаем адказы разам з псіхолагам Наталляй Скібскай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.