Самы вядомы сіноптык Беларусі звальняецца з працы

Самы вядомы сіноптык Беларусі звальняецца з працы

Самы вядомы сіноптык Беларусі Дзмітрый Рабаў звальняецца з працы — з пасады начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Міністэрства прыроды, інфармуе партал tut.by. Ён ужо падаў заяву. Пра прычыны такога рашэння Рабаў пакуль нічога не гаворыць, але адзначае, што мусіць пакінуць Белгідрамет.

Як паведамляла Еўрарадыё, тыдзень таму, прызначаючы новага міністра прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Андрэя Худыка, Аляксандр Лукашэнка абрынуўся з крытыкай на беларускіх сіноптыкаў. Паводле яго слоў, чытаць прагнозы даводзіцца рэгулярна, але пасля гэтага “хочацца, каб увогуле нічога там не прагназавалі”. А часам у Лукашэнкі ўзнікала жаданне “проста разагнаць гэтую арганізацыю”. Ён даў даручэнне новаму міністру заняцца “гэтай структурай”, у якой “больш за тысячу чалавек”. Худыка паабяцаў разабрацца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі