На 21 чэрвеня ў Беларусі аб'явілі штармавое папярэджанне

На 21 чэрвеня ў Беларусі аб'явілі штармавое папярэджанне

На 21 чэрвеня ў Беларусі аб'явілі штармавое папярэджанне. Амаль па ўсёй краіне чакаюцца дажджы, залевы, навальніцы і моцны вецер. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

Паводле яго слоў, сёння праз нашу краіну праходзіць актыўны атмасферны фронт. Навальніцы магчымыя практычна па ўсёй Беларусі, падчас іх вецер узмоцніцца з парывамі да 15-20 метраў за секунду. У дзённыя гадзіны ў аўторак прагназуецца ад 23 да 29 цяпла, а ў Гомельскай вобласці — да 34 градусаў са знакам плюс.

Толькі з чацвярга, 23 чэрвеня, дажджоў у Беларусі стане менш. Падрабязны прагноз да канца тыдня гл. тут.

У Беларусі да канца тыдня захаваецца цёплае надвор'е з дажджамі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі