Самыя шчаслівыя людзі Еўропы і сабачка на вяршыні піраміды Хеопса — #ІхНоравы
Замежныя навіны
Пакуль даследчыкі шукалі самых шчаслівых жыхароў Еўропы, немцы забілі трывогу. У Германіі, якую доўгія гады называлі "аптэкай свету", пачалі знікаць лекі.
Тым часам чыйсьці сабачка залез на вяршыню 139-метровай піраміды Хеопса, а ў Кітаі знайшлі статуэтку нефрытавага дракона узростам 5000 гадоў.
Больш падрабязна пра ўсё гэта чытайце ў нашай пастаяннай рубрыцы "Іх норавы".
Шчасліўчыкі з Еўрасаюза
Паводле Еўрастата, жыхары Еўрасаюза агулам задаволеныя сваім жыццём. Узровень задаволенасці людзей ва ўзросце ад 16 гадоў і старэй складае ў сярэднім 7,3 бала з 10.
Першае месца ў шчаслівым рэйтынгу займае Фінляндыя з паказчыкам 7,8, за ёй ідуць Бельгія, Аўстрыя, Румынія і Славенія — па 7,7 балаў.
У Германіі знікаюць лекі?
То там, то тут у Германіі не хапае антыбіётыкаў і прэпаратаў для дзяцей. Да таго ж зараз у шпіталях і аптэках назіраецца дэфіцыт недарагіх, але вельмі неабходных фізраствораў. Сітуацыя пагаршаецца. Немцы налічылі недахоп прыкладна 500 розных прэпаратаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.