Саперніцай Сабаленка на "Ралан Гарос" будзе ўкраінка Касцюк
Марта Касцюк / instagram.com/kostyukmarta
У чацвер у Парыжы прайшло лёсаванне асноўнай сеткі адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе. У першым раўндзе другая ракетка свету Арына Сабаленка сустрэнецца з украінкай Мартай Касцюк (29-я ў сусветным рэйтынгу). Раней украінская тэнісістка каментавала словы беларускі пра нянавісць у яе бок ад спартсменак з Украіны. "Відавочна, што ёсць напружанне, мы не сябры, мы цяпер у стане вайны", — сказала Касцюк. Летась на адкрытым чэмпіянаце ЗША яна не паціснула руку яшчэ адной прадстаўніцы Беларусі Вікторыі Азаранка.
Азаранка (18) на "Ралан Гарос" сустрэнецца з Б'янкай Андрэеску (41) з Канады. Саперніца Аляксандры Сасновіч (50) стане вядомая пазней, гэта будзе адна з пераможцаў кваліфікацыі. У асноўнай сетцы ўпершыню выступіць беларуска Ірына Шымановіч (211), якая паспяхова пераадолела адбор. Яе саперніца па першым крузе таксама стане вядомая пазней.
Сапернікам Іллі Івашкі (86) будзе Алекс Дэ Мінор (19) з Аўстраліі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.