Савет Еўрасаюза зацвердзіў адмену спрошчанага візавага рэжыму ЕС з Расіяй

Савет Еўрасаюза зацвердзіў адмену спрошчанага візавага рэжыму ЕС з Расіяй

Савет Еўрасаюза зацвердзіў адмену спрошчанага візавага рэжыму ЕС з Расіяй. Яна пачне дзейнічаць з 12 верасня. Візавы збор для грамадзян РФ павялічыцца з 35 да 80 еўра. Таксама ім стане цяжэй атрымаць доўгатэрміновыя і шматразовыя візы.

Была пагроза, што пад візавыя абмежаванні могуць трапіць і грамадзяне Беларусі. Аднак з дакументаў была выключаная згадка пра беларусаў.

Тым часам з 19 верасня расіянам закрываюць уезд краіны Балтыі і Польшча. Забарона будзе тычыцца ўсіх шэнгенскіх віз, незалежна ад таго, якія краіны іх выдалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі