Савет міністраў прыняў заўвагі экспертаў да ўказа пра Інтэрнэт
Савет міністраў другі дзень запар абмяркоўвае праект указа прэзідэнта “Аб захадах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента глабальнага камп’ютарнага сеціва Інтэрнэт”. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Уладзімір Стаўскі, выканаўчы дырэктар асацыяцыі “Белинфоком”, якая дбайна прааналізавала дакумент і накіравала ў Міністэрства сувязі і ў Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце заўвагі на яго конт.
Уладзімір Стаўскі: “Так, у нас ёсць прапановы, і мы іх даслалі ў Міністэрства сувязі. Ліст і заўвагі, гэта вельмі вялікі дакумент. Ён падрыхтаваны. Сёння адбываецца другое пасяджэнне Савета міністраў — ужо ўчора было адно, абмяркоўвалі гэтае пытанне, і перанеслі на сёння. Частка нашых прапаноў прынятая, але мы не ведаем, якія менавіта. А частка — не”.
Нагадаем, згодна з першапачатковым праектам указа, хостынг беларускіх рэсурсаў абавязкова пераносіцца ў Беларусь, а каб выйсці ў інтэрнэт нават па беспарольным доступе, нам давядзецца спачатку прыйсці да правайдэра з пашпартам. Па інфармацыі Еўрарадыё, канчатковы варыянт указа будзе падпісаны ўжо 24 снежня.