Савет па правах чалавека ААН прыняў рэзалюцыю па Беларусі

Савет па правах чалавека ААН прыняў рэзалюцыю па Беларусі

24 сакавіка Савет па правах чалавека ААН прыняў рэзалюцыю па Беларусі. У ёй патрабуецца ад уладаў нашай краіны забяспечыць правядзенне свабодных і справядлівых выбараў, пачаць сапраўдны дыялог з палітычнай апазіцыяй, перадае БелаПАН.

У рэзалюцыі выказваецца "глыбокая заклапочанасць" сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. СПЧ асуджае грубыя парушэнні правоў чалавека, адвольныя затрыманні і арышты апазіцыянераў, журналістаў, праваабаронцаў і звычайных грамадзян. Падкрэсліваецца, што беларускі ўрад не выконвае сваіх абавязацельстваў у гэтай галіне.

У рэзалюцыі згадваюцца паведамленні пра "шматлікія акты катаванняў" з боку сілавікоў у нашай краіне. СПЧ заклікае ўлады спыніць выкарыстанне "празмернай сілы супраць мірных дэманстрантаў, а таксама катаванняў".

У МЗС Беларусі лічаць, што Савет па правах чалавека ААН "штампуе [рэзалюцыі] пад ціскам асобных краін Захаду".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі