Семкі і тупыя пытанні. Як беларусы ходзяць у секс-шоп
Фота са старонкі ў Інстаграме інтым-крамы "Каханне"/@ kahanne.bel
Што робіць беларус, калі прыходзіць у секс-шоп? Якія пытанні часцей за ўсё чуюць супрацоўнікі інтымных крам? Кансультант секс-шопа прывяла 19 фактаў пра сваю працу.
"Самыя мімімішныя пакупнікі — гэта пары за сорак і хлопцы 18-19 гадоў, якія здзяйсняюць першую пакупку ў такога кшталту крамах. Першыя вельмі клапатліва і пяшчотна ставяцца адзін да аднаго, а другія вельмі міла бянтэжацца", — распавядае дзяўчына. А мы кажам — не трэба саромецца!
"Наконт другога. Вельмі сумна, калі чувакі не ведаюць, што такое змазкі і для чаго яны патрэбныя. Давайце ўжо праводзіць у школах нармальныя ўрокі па сексуальным выхаванні!"
У святле апошніх падзей вельмі дарэчы!
А далей факт, які не вельмі добра характарызуе мужчын. Нельга падманваць сваіх каханых!
"Вельмі непрыемна становіцца, калі прыходзіць мужык і кажа:" Дайце якія-небудзь ўзбуджаючыя кроплі для жанчын без колеру і паху. І каб яны дакладна не былі бачныя!" Хочацца нічога яму не даваць і глядзець коса".
Гэты факт пакідаем без каментарыяў.
"Раніца — час закупкі рознага выгляду х*** [членаў] і анальных пробак. Увечары больш ідзе віягра".
Вось тут можаце паглядзець на самыя вялікія фалаімітатары ў краме. Аднаго з іх клічуць Генры!
5. Самые большие фаллоимитаторы в магазине на данный момент. Конь в натуральную величину, зовут его Генри. pic.twitter.com/tNRPCk1nil
— Dragunova (@Drahunova) 29 января 2019 г.
"Я думала, цёлкі з сёмкамі ў крамы ўжо не заходзяць. О, як жа я памылялася! Толькі ўявіце карціну: секс-шоп, па крузе ходзяць дзве цёлки, ядуць семкі, плююць у далонь і хочуць мацаць тавар".
Пра гэты факт ведала толькі палова рэдакцыі. Думаем пайсці ў краму за батонам і заскочыць у бліжэйшы секс-шоп.
"Калі пад рукой няма нічога салодкага да гарбаты/кавы, а вельмі хочацца, пад рукой заўсёды ёсць тэстары ядомых лубрыкантаў — хоць упрыкуску, хоць на хлеб намазваць".
І такое бывае ў беларускіх секс-шопах...
"Толькі што зайшоў мужык у масцы Барака Абамы, распытаў пра навінкі, а потым падарыў мне шарык, падзякаваўшы за добрую кансультацыю".
13. Пришел мужик за подарком жене. Получил консультацию, помялся ушел. Через 5 мин убедил себя вернуться, купил. После покупки спросил: "А почему у вас товары либо для женщин, либо для пидорасов?"
— Dragunova (@Drahunova) 14 февраля 2019 г.
"Прыходзіла дзяўчына ў масцы Прынцэсы Пупырки, купіла флогер [плётка. Еўрарадыё]. Час прыгод!"
Мабыць, перад 8 сакавіка секс-шопы стануць больш актуальнымі.
"Прыйшоў мужык за падарункам жонцы. Атрымаў кансультацыю, патаптаўся сышоў. Праз пяць хвілін пераканаў сябе вярнуцца, купіў. Пасля пакупкі спытаў: “А чаму ў вас тавары альбо для жанчын, альбо для пі..?”".
Давярай, але правярай!
"Мужчына щ гадах, купляючы рэалістычны фалаімітатар, дастаў жалезную лінейку і праверыў, каб усе параметры адпавядалі заяўленым".
"Вельмі многія мужчыны баяцца купляць якасныя шматфункцыянальныя вібратары, кажучы: “А раптам яна яго паспрабуе, і я ёй больш буду не патрэбны?”".