Сенат ЗША канчаткова ўхваліў дапамогу Украіне і Ізраілю

Кангрэс ЗША

Кангрэс ЗША / Reuters

Сенат ЗША, які кантралююць дэмакраты, канчаткова ўхваліў дапамогу Украіне, Ізраілю, Тайваню на 95,34 млрд долараў (з іх для Украіны прадугледжаны $61 млрд). 70 галасоў былі "за", 29 — "супраць".

"Ужо шмат гадоў, магчыма, некалькі дзесяцігоддзяў, Сенат не прымаў законапраекта такой значнасці для нацыянальнай бяспекі, — кажа лідар дэмакратычнай большасці сенатар Чак Шумер. — Ён тычыцца не толькі бяспекі нашых саюзнікаў, але і бяспекі ўсёй заходняй дэмакратыі".

Далей законапраект мусіць разгледзець Палата прадстаўнікоў, дзе большасць маюць рэспубліканцы. Як адзначае "Голас Амерыкі", сумненні ў тым, што яны яго падтрымаюць толькі ўзмацняюцца. Палата прадстаўнікоў не прымала буйных рашэнняў па аказанні дапамогі Украіне з тых часоў, як перайшла пад кантроль рэспубліканцаў у студзені 2023-га.

Прэзідэнт-дэмакрат Джо Байдэн некалькі месяцаў заклікае Кангрэс ухваліць новую дапамогу Украіне і партнёрам ЗША ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне (уключна з Тайванем). Пасля нападаў ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка 2023-га ён таксама папрасіў вылучыць сродкі для гэтага амерыканскага саюзніка, а таксама на гуманітарную дапамогу палесцінцам у сектары Газа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі