Сепаратысты падпалілі пракуратуру і вайсковую частку ў Марыупалі (фота)
Інфармацыі пра пацярпелых няма.
Паводле звестак відавочцаў, будынак гарадской пракуратуры, размешчанай насупраць супермаркета “Велика кишеня”, ахоплены агнём. Учора вайсковую частку пакінулі вайскоўцы, а сёння ў ёй з’явіліся марадзёры. Апроч таго, жыхары гораду скралі з часткі БТР, паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на мясцовыя СМІ.