"Шахцёр", "Дынама" і "Мінск" 18 ліпеня згуляюць у Лізе Еўропы

На сайце "Шахцёра" змешчаны зварот да заўзятараў, у якім каманда абяцае “зламаць праклён стартавых еўракубкавых раўндаў”“бо мы выдатна разумеем, што ўвесь Салігорск зачакаўся перамогі на міжнародным узроўні”. Лідары чэмпіяната Беларусі згуляюць на сваім полі супраць малдаўскага "Мілсамі".

Трэнер мінскага "Дынама" Роберт Мааскант на перадматчавай прэс-канферэнцыі не стаў хаваць, што "Лакаматыў" з Заграба — супернік сур'ёзны. Але, па словах спецыяліста, сталічны клуб будзе гуляць толькі на перамогу.

"Мінск" адпраўляецца ў вандроўку на Мальту, дзе сустрэнецца з мясцовай "Валетай". Сайт клуба паведамляе, што ў першым матчы супраць мальтыйцаў на поле не змогуць выйсці Мікіта Букаткін і Іван Маеўскі. Першы прапускае матч з-за леташняй дыскваліфікацыі, а другі яшчэ не цалкам аднавіўся пасля траўмы. Тым не менш, абодва футбалісты трапілі ў заяўку “Мінска” і будуць назіраць за матчам з трыбунаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі