"Шахцёр" і мінскае "Дынама" згулялі ўнічыю. Відэа

На 25 красавіка прызначаныя пяць гульняў 3-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. У Салігорску "Шахцёр" і мінскае "Дынама" згулялі ўнічыю 0:0. На матчы прысутнічалі 1800 чалавек. "Мінск" выйграў у "Слуцка" — 2:0, вызначыліся Хвашчынскі (22-я хвіліна) і Русак (52-я). "Граніт" у Лунінцы перамог лідара чэмпіянату брэсцкае "Дынама" — 1:0. Адзіны гол на 8-й хвіліне забіў Луцэвіч.

Сёння таксама праходзяць матчы "Нёман""Белшына" і БАТЭ"Гомель".

26 красавіка "Віцебск" згуляе з "Нафтанам", 27 красавіка сустрэнуцца "Тарпеда-БелАЗ" і мазырская "Славія".

Фота: dinamo-minsk.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі