"Шахцёр" на апошніх секундах забіў "Дняпру" ў чэмпіянаце Беларусі (відэа)
Матчам на магілёўскім стадыёне "Спартак" 4 ліпеня стартаваў 16-ы тур нацыянальнага футбольнага першынства ў вышэйшай лізе.
Аўтсайдэр, якім цяпер з'яўляецца "Дняпро", гуляў з салігорцамі, якія знаходзяцца ў лідыруючай групе. Гульня была роўная, але ў другім тайме госці сталі спрабаваць арганізаваць "апошні штурм", магілёўцы паспяхова адбіваліся. Толькі ў даданыя хвіліны да асноўнага часу Рыяс здолеў забіць адзіны мяч у браму гаспадароў поля. Перамога "Шахцёра" — 1:0.
5 ліпеня сустрэнуцца БАТЭ і брэсцкае "Дынама", "Слуцк" і "Белшына", жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" і гродзенскі "Нёман". 6 ліпеня згуляюць мінскае "Дынама" і "Гомель", "Нафтан" і "Мінск".
Нагадаем, у чэмпіянаце лідыруе мінскае "Дынама" — 35 ачкоў, у БАТЭ 34 ачкі. Табліцу першынства і іншую статыстыку можна паглядзець тут.
Фота — Fotolia