"Шахцёр" на выездзе выйграў у "Зюльтэ Варэгема" — 5:2
У Бельгіі салігорскі футбольны клуб правёў першы матч 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы.
Гульня скончылася перамогай беларусаў. Праўда, з 44-й хвіліны салігорцы гулялі ў большасці пасля выдалення Глінара Плета.
Матч у адказ пройдзе 7 жніўня на "Барысаў-Арэне".