“Шахцёр” не змог перамагчы “Славію”. Відэа
Матч паміж імі скончыўся нічыёй.
19 красавіка прайшлі чатыры паядынкі ў рамках 2-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Першым адгулялі мінскае “Дынама” і барысаўскі БАТЭ. Гаспадары прайгралі гасцям — 0:2.
Затым прайшлі яшчэ тры гульні: “Славія” — “Шахцёр”, “Слуцк” — “Тарпеда-БелАЗ”, “Белшына” — “Віцебск”. Усе гэтыя матч скончыліся з аднолькавым лікам — 1:1.
Учора прайшлі першыя два матчы гэтага тура: “Нафтан” — “Граніт”, “Гомель” — “Нёман”. Абедзве сустрэчы таксама скончыліся з аднолькавым лікам — 0:0.
Другі тур чэмпіянату завяршыцца заўтра, 20 красавіка гульнёй брэсцкага “Дынама” з “Мінскам”.
Фота: football.by