“Шахцёр” саступіў “Вольфсбергу” — 0:1

Салігорскі “Шахцёр” саступіў “Вольфсбергу” з Аўстрыі ў 2-м кваліфікацыйным раундзе Лігі Еўропы. Матч праходзіў 16 ліпеня на стадыёне “Будаўнік” у Салігорску. “Гарнякі” як заўсёды трымалі моцную абарону, таму гасцям удалося адкрыць лік толькі на 62-й хвіліне.

Аднак зраўняць лік і пагатоў выйсці наперад “Шахцёр” не змог. У выніку — 0:1.

Беларусы гулялі ў складзе: Бушма — Кузьмянок, Рыбак, Янушкевіч — Мацвейчык, Юрэвіч — Афанасьеў (Трубіла, 63), Старгародскі (к), Кавалёў (Мікалюнас, 72) — Камароўскі (Казека, 80), Януш.

Матч у адказ адбудзецца 23 ліпеня ў аўстрыйскім Вольфсбергу.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі