"Шакаваная разбурэннем Кахоўскай ГЭС ва Украіне" — Ціханоўская

Падтопленая вуліца ў Херсоне / t.me/operativnoZSU/
Падтопленая вуліца ў Херсоне / t.me/operativnoZSU/

Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская пракаментавала падрыў дамбы Кахоўскай ГЭС, з-за чаго затапленне пагражае дзясяткам населеных пунктаў Украіны, праводзіцца эвакуацыя насельніцтва. Кіеў усклаў адказнасць на расійскіх акупантаў.

"Шакаваная разбурэннем Кахоўскай ГЭС ва Украіне, піша Ціханоўская ў Twitter. — Гэта яшчэ адзін тэрарыстычны акт Расіі супраць грамадзянскага насельніцтва. Мае думкі з усімі тымі, хто пацярпеў ад гэтага жудаснага ваеннага злачынства. Вінаватыя павінны быць прыцягнутыя да адказнасці ў трыбунале".

Пра падрыў дамбы Кахоўскай ГЭС стала вядома раніцай 6 чэрвеня. Адбываецца эвакуацыя людзей з небяспечных месцаў у Херсонскай вобласці. Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак назваў падрыў ГЭС экалагічным генацыдам — экацыдам. Украіна пачала расследаванне па фактах экацыду і парушэння законаў і звычаяў вайны.

Прэзідэнт Еўрасавета Шарль Мішэль заявіў, што шакаваны разбурэннем дамбы Кахоўскай ГЭС.

"Шакаваная разбурэннем Кахоўскай ГЭС ва Украіне" — Ціханоўская

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі