Ні вадой, ні ракетамі тэрарыстам не ўдасца спыніць Украіну — Зяленскі
Пасяджэнне Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны / t.me/V_Zelenskiy_official/
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў разбурэнне дамбы Кахоўскай ГЭС, якое адбылося ўначы 6 чэрвеня. Украіна ўсклала адказнасць за гэта на расійскіх акупантаў (апошнія не прызнаюць, што падарвалі дамбу, ускладаюць адказнасць на ўкраінцаў).
"Расійскія тэрарысты разбурэннем дамбы Кахоўскай ГЭС толькі пацвярджаюць для ўсяго свету, што іх трэба выгнаць з кожнага кутка ўкраінскай зямлі, — піша Зяленскі. — Ніводнага метра нельга ім пакідаць, бо кожны метр яны выкарыстоўваюць для тэрору. Толькі перамога Украіны верне бяспеку. І гэтая перамога будзе. Ні вадой, ні ракетамі, ні чым яшчэ заўгодна тэрарыстам не ўдасца спыніць Украіну".
Уладзімір Зяленскі адзначае, што ўсе службы працуюць над ліквідацыяй наступстваў — адбываецца эвакуацыя людзей з небяспечных месцаў у Херсонскай вобласці, якім пагражае падтапленне (падтапленне пагражае і тэрыторыі Украіны, якую кантралююць расійскія акупанты).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.