Узарваная дамба Кахоўскай ГЭС

Плаціна Кахоўскай ГЭС / @astrapress
Плаціна Кахоўскай ГЭС / @astrapress

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі збірае Савет нацыянальнай бяспекі і абароны ў сувязі з сітуацыяй на Кахоўскай ГЭС, паведаміў кіраўнік офіса ўкраінскага прэзідэнта Андрэй Ярмак.

Сёння ноччу плаціна была разбурана. Украінскія ўлады абвінавачваюць у падрыве расіян. У расіян версіі інцыдэнту адрознівацца. Спачатку пісалі, што прычынай сталі начныя ўдары па Кахоўскай ГЭС, якія разбурылі засаўкі. "У выніку вада з Кахоўскага вадасховішча некантралюема стала скідацца ніжэй па плыні",цытуе ТАСС мэра новай Кахоўкі Уладзіміра Лявонцьева. Затым той жа Лявонцьеў назваў трызненнем інфармацыю аб падрыве Кахоўскай ГЭС. Расійскія СМІ пішуць, што разбураныя 11 з 28 пралётаў, у зону падтаплення могуць патрапіць 80 населеных пунктаў.

Кіраўнік офіса ўкраінскага прэзідэнта Андрэй Ярмак заявіў, што расіяне зладзілі "экацыд". Яны "будуць адказваць за магчымае пазбаўленне пітной вады людзей на поўдні Херсоншчыны і ў Крыме, магчыма знішчэнне часткі населеных пунктаў і біясферы", — сказаў ён. Акрамя таго, па яго словах, такія дзеянні нясуць прамую пагрозу для Запарожскай АЭС. Украінскія ўлады пачалі эвакуацыю людзей з небяспечных месцаў у Херсонскай вобласці, піша Hromadske са спасылкай на аператыўнае камандаванне "Поўдзень".

Взорвана дамба Каховской ГЭС
Взорвана дамба Каховской ГЭС
Від на прарваную дамбу / twitter.com/Mike_Eckel

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі