Шандаровіч пра мігрантаў у Літве: гэта разнавіднасць гандлю людзьмі ў 21 ст.

Віктар Шандаровіч / Delfi
Віктар Шандаровіч / Delfi

Расійскі пісьменнік і журналіст Віктар Шандаровіч у праграме "Особое мнение" на радыё "Эхо Москвы" выказаўся пра сцяну, якую Літва збіраецца ўзводзіць на мяжы з Беларуссю, каб змагацца з наплывам незадакументаваных мігрантаў.

На думку пісьменніка, Лукашэнка выкарыстоўвае мігрантаў у якасці адзінкі гандлю і такім чынам помсціць Еўрасаюзу за санкцыі.

"[Мігранты] — гэта такі расходны матэрыял, вельмі танна дастаецца, таму што яго заваліся — толькі расчыні дзверы. Таму што людзі хочуць трапіць з тыранічных рэжымаў у Еўропу. Беларусь вельмі ўдала ляжыць на шляху — выдатна! Гэта, па сутнасці, разнавіднасць гандлю людзьмі ў 21 стагоддзі", — кажа Шандаровіч. 

Пісьменнік лічыць, што, у адрозненне ад дэмакратычных краін, у тыранічных больш манеўраў:

"Яму пляваць на лёсы людзей, і таму ў яго развязаныя рукі. Маленькая Літва спрабуе нешта зрабіць. Вядома, манеўранасць Лукашэнкі, яго бессаромнасць дазваляюць яму выйграваць тактычна. Стратэгічна тут год як мінімум ужо ўсё зразумела: Лукашэнка — адрэзаная луста".

Таму, лічыць пісьменнік, Літва цяпер аказалася паміж молатам і кавадлам, паміж гуманітарным фактарам і проста пагрозай нацыянальнай бяспецы:

"Яна аказваецца проста ў закладніках, таму што для Лукашэнкі арганізаваць паток нелегальных бежанцаў з Азіі — гэта 2 секунды".

"Свет, здаецца, зразумеў, з кім мае справу", — рэзюмуе Шандаровіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі