Шэсць краін далучыліся да санкцый ЕС супраць уладаў Беларусі

Шэсць краін далучыліся да санкцый ЕС супраць уладаў Беларусі

Шэсць краін-партнёраў Еўрасаюза далучыліся да рашэння Савета ЕС аб працягненні на год санкцый супраць уладаў Беларусі. Як паведамляе еўрапейская знешнепалітычная служба, гэта — краіны-кандыдаты на ўступленне ў Еўрапейскі саюз Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Албанія, а таксама краіны еўрапейскай зоны свабоднага гандлю Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія. Адзначаецца, што яны "забяспечаць адпаведнасць сваёй нацыянальнай палітыкі гэтаму рашэнню Савета".

Еўрасаюз на год (да 28 лютага 2022-га) працягнуў санкцыі супраць Беларусі 25 лютага. Гэта адказ на "гвалтоўныя рэпрэсіі і запалохванне мірных дэманстрантаў, членаў апазіцыі і журналістаў", а таксама на фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў жніўня 2020-га. У "чорным спісе" знаходзяцца 88 чалавек (дзяржаўных службоўцаў, сілавікоў і бізнесменаў) і 7 кампаній. Пад санкцыямі знаходзіцца і Аляксандр Лукашэнка. "Мы не збіраемся разрываць адносіны з Захадам і астатнім светам", заявіў тады міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

Акрамя гэтага, ЕС прыняў тры пакеты санкцый супраць афіцыйнага Мінска. Чакаецца, што вясной 2021-га можа быць прыняты чацвёрты пакет.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі