Шэйман далёка не сышоў — сёння зноў сустракаўся з Лукашэнкам

Віктар Шэйман і Алксандр Лукашэнка / БелТА​
Віктар Шэйман і Алксандр Лукашэнка / БелТА​

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з былым кіраўніком справамі прэзідэнта Віктарам Шэйманам.

Шэйман "адсправаздачыўся Кіраўніку дзяржавы пра выкананне даручэнняў па выніках паездкі ў краіны Лацінскай Амерыкі і пра іншыя пытаннях, якія знаходзяцца ў сферы яго адказнасці", паведамляе БелТА

У пачатку чэрвеня Лукашэнка прыняў адстаўку Шэймана. Шэйман быў пры Лукашэнку з самага пачатку яго прыходу да ўлады. Займаў пасады сакратара Савета Бяспекі, генеральнага пракурора, кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, памочніка кіраўніка дзяржавы. Апошнія восем гадоў узначальваў Кіраванне справамі прэзідэнта, "курыраваў" супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.

Прымаючы адстаўку, Лукашэнка папрасіў Шэймана "далёка не сыходзіць".

"Бачыш, якая сітуацыя вакол Беларусі. Не дай бог нам з табой яшчэ ўзяць аўтамат у рукі і абараняць краіну", — сказаў тады Лукашэнка.

З Кіраваннем справамі, якое да нядаўняга часу ўзначальваў Шэйман, звязанае і першае прыватнае ахоўнае прадпрыемства, якое з'явілася ў Беларусі мінулым летам. Яго супрацоўнікі могуць захоўваць, насіць і прымяняць агнястрэльную зброю. Мінулым летам Еўрарадыё высветліла, што дырэктар ПАП Яўген Чанаў з'яўляецца таксама і намеснікам дырэктара ТАА "Белгеапошук". А "Белгеапошук" на 25% належыць прадпрыемству "Белзамежгандаль" Кіравання справамі прэзідэнта.

Зрэшты БелТА настойвае, што на сённяшняй сустрэчы Шэймана і Лукашэнкі казалі "ў першую чаргу аб працы з краінамі далёкага замежжа, якую курыраваў Віктар Шэйман".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі