Школам забаранілі збіраць непатрэбныя даныя па запытах праз месенджары

Школа, ілюстрацыйнае фота

Школа, ілюстрацыйнае фота / minsknews.by

Міністэрства адукацыі спецыяльным загадам забараніла ўпраўленням і камітэтам па адукацыі адпраўляць у школы запыты праз электронную пошту і месенджары, піша тг-канал "Учительская". Упраўленні і камітэты могуць патрабаваць ад школ весці толькі абавязковую дакументацыю.

"Таксама загад забараняе накіроўваць у школы запыты, якія прымушаюць работнікаў школ адцягвацца ад асноўнай дзейнасці і патрабаваць прадастаўленне інфармацыі з дапамогай электроннай пошты і месенджараў. Парушальнікаў загаду патрабуюць прыцягваць да дысцыплінарнай адказнасці", — гаворыцца ў паведамленні.

Іншым ведамствам таксама забаронена патрабаваць ад школ якую-небудзь дадатковую інфармацыю. Адпаведнае рашэнне было прынятае на нарадзе па зніжэнні папяровай нагрузкі на школы. У пераліку ведамстваў, якіх датычыць гэтае рашэнне, называюцца МНС, МУС, Міністэрства аховы здароўя, Мінпрацы і сацабароны, Міністэрства ЖКГ. Парушальнікаў з іншых ведамстваў таксама прапануюць прыцягваць да дысцыплінарнай адказнасці.

ТГ-канал удакладняе, што ад школ нельга патрабаваць "розныя фотасправаздачы аб праведзеных мерапрыемствах, збор звестак аб запазычанасці па плаце за камунальныя паслугі, удзел у дзяжурствах і многае іншае".

Не выключана, што гэтыя рашэнні выкліканыя дзейнасцю Уладзіслава Бохана. У СМІ яго называюць пранкерам, а сам сябе ён лічыць мастаком, які займаецца акцыянізмам. Бохан правёў шэраг акцый у беларускіх і расійскіх школах. Напрыклад, ён прасіў настаўнікаў арганізаваць і правесці мерапрыемствы ў падтрымку абмеркавання паправак у Канстытуцыю, у гонар сябе як Героя Расіі, надзець шапачкі з фольгі ды інш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі