Школьнік з поўным партфелем выпадкова прабег паўмарафон
Вучань 6-га класа Бекжан Кармышакаў з поўным партфелем выпадкова прабег паўмарафон — 21 кіламетр. Здарэнне адбылося ў Кыргызстане. Як піша Sputnik Кыргызстан, на працягу паловы трасы марафона Run The Silk Road хлопчык падбадзёрваў бягуноў і не заўважыў, як прыбег з імі на фініш. Па дарозе ён частаваў спартсменаў цукеркамі і печывам, якія яму дала маці.
"Усе пабеглі, і я пабег, — распавядае школьнік. — У школу мама паклала мне ежы, дык вось, па шляху я ўсё хлопцам раздаў. Я бегаю па раніцах, мне нескладана прабегчы такую адлегласць".
Хлопчыка ўжо запрасілі ў спартыўную школу па лёгкай атлетыцы ў Бішкеку.