Школьнікаў у Расіі вырашылі навучыць асновам прымянення дронаў
Расійскія школьнікі / ria.ru
Школьнікаў у Расіі вырашылі навучыць асновам прымянення дронаў, паведамляе "Бі-Бі-Сі". Новаўвядзенне чакае вучняў 10-11 класаў у рамках курса пачатковай ваеннай падрыхтоўкі. Школы ўжо атрымалі з міністэрства праграму курса з тэмамі па кіраванні і супрацьдзеянні беспілотнікам.
Расійскія школьнікі "павінны мець уяўленне аб спосабах баявога прымянення беспілотных лятальных апаратаў і вядзення разведкі мясцовасці з дапамогай БПЛА". Таксама яны "павінны ведаць алгарытм процідзеяння беспілотнікам праціўніка і выконваць практычныя дзеянні па яго кіраванні".
А яшчэ ў РФ у школьную праграму па пачатковай ваеннай падрыхтоўцы ўключылі стральбу баявымі патронамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.