У Падмаскоўі абломкі беспілотніка зваліліся каля дома Маргарыты Сіманьян

На месцы падзення беспілотніка / t.me/vorobiev_live

На месцы падзення беспілотніка / t.me/vorobiev_live

Два чалавекі пацярпелі ў выніку падзення абломкаў беспілотніка ў Істрынскім раёне Падмаскоўя, заявіў губернатар Маскоўскай вобласці Андрэй Вараб'ёў. Раней у Мінабароны Расіі паведамілі, што ў вобласці зноў збівалі ўдарныя беспілотнікі.

Паводле Вараб'ёва, абломкі аднаго з беспілотнікаў зваліліся на дом у садовым таварыстве "Дарожнік". Аднаго з пацярпелых — мужчыну — забралі ў бальніцу. Жанчына ад шпіталізацыі адмовілася. Расійская прапагандыстка Маргарыта Сіманьян піша, што беспілотнік зваліўся побач з яе домам, "на суседняй з намі вуліцы".

У апошнія месяцы ў Маскве і ваколіцах перыядычна бачаць ударныя беспілотнікі. Расійскія ўлады сцвярджаюць, што збіваюць дроны. Але некаторыя з іх наносяць адчувальную шкоду — уразаюцца і ў жылыя дамы, і ў адміністрацыйныя будынкі.

Нагадаем, 24 лютага 2022 года Расія напала на Украіну, бамбіць гарады, забівае людзей. Адна з апошніх крывавых атак адбылася ў гэтыя выходныя. Расійская ракета трапіла ў драмтэатр у цэнтры Чарнігава: загінулі сем чалавек, 156 атрымалі раненні. Сярод ахвяр атакі — 6-гадовая дзяўчынка Сафія.

В Подмосковье обломки беспилотника упали около дома Маргариты Симоньян
Сіманян кажа, што беспілотнік упаў на суседняй вуліцы / @margaritasimonyan

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі