Шорац абвясціў змаганне з несанкцыянаваным гандлем у Мінску

Шорац абвясціў змаганне з несанкцыянаваным гандлем у Мінску

Весці больш жорсткі кантроль за несанкцыянаваным гандлем даручыў Андрэй Шорац гарадскім службам. Такое даручэнне ён даў на аператыўнай нарадзе ў гарвыканкаме 11 снежня, пішуць "Мінск-Навіны".

"У горадзе ёсць месцы, дзе пастаянна гандлююць з зямлі. Напрыклад, каля гатэля "Арбіта", на вуліцы Валгаградскай размясціліся цэлыя гандлёвыя шэрагі. Там прадаюць што заўгодна — рыбу, мяса, сала. Такія "прадпрымальнікі" стаяць ужо нават на праспекце Пераможцаў. Гэтую практыку пара заканчваць", — абурыўся кіраўнік Мінгарвыканкама.

Як паведаміла галоўны дзяржаўны санітарны лекар Мінска — галоўны лекар Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Нэлі Гіндзюк, максімальны штраф для такіх парушальнікаў складае 30 базавых велічыняў для фізічных асоб і 200 базавых — для юрыдычных. (Базавая велічыня складае на сёння 23 рублі.)

Паводле звестак начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Ніны Емяльянавай, на незаконных прадпрымальнікаў склалі ўжо больш за 1500 пратаколаў. На парушальнікаў выпісалі штрафы ад 5 да 50 базавых велічыняў.

Шорац даручыў разабрацца з незаконным гандлем адразу некалькім структурам — санітарнай і падатковай службам, а таксама праваахоўнікам, кіраўнікам адміністрацый раёнаў горада ды інш. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі