Шоу зорак сусветнай мастацкай гімнастыкі (фота)
Яно прайшло ў сталічным Палацы спорту і стала завяршэннем беларускага этапа Кубка свету.
Напярэдадні Меліціна Станюта, лідарка беларускай зборнай па мастацкай гімнастыцы, заваявала дзве залатыя ўзнагароды ў фіналах асобных практыкаванняў. Сёлета яна ўжо мае 5 узнагарод у шматбор'і і 17 — у асобных практыкаваннях.