Шпілеўскі: Радзівонаў, выбіраючы “Фрайбург”, адмовіў расійскім грандам
Вядомы футбольны агент днямі сустрэўся ў Нямеччыне з лепшым нападаючым беларускага чэмпіянату, які цяпер выступае за “Фрайбург”.
Віталь Радзівонаў перад тым, як перайшоў у нямецкі клуб другой лігі, меў прапановы ад грандаў расійскага футбола. Пра гэта ў інтэрв’ю Еўрарадыё паведаміў вядомы футбольны агент Мікалай Шпілеўскі.
“Пры пераходзе ў “Фрайбург” улічвалася толькі меркаванне гульца, самога Віталя Радзівонава, які, я не хаваю, адмовіў і грандам расійскага футбола, адмовіўся і ад нейкай фінансавай падтрымкі. Ён вырашыў свой шлях футбольны пракласці праз Нямеччыну. У яго гэты шанц ёсць. І я думаю, што калі ён на гэтай нямецкай авансцэне зарэкамендуе сябе менавіта так, як ён гуляў у Лізе чэмпіёнаў — у яго ёсць добрая будучыня. Гэта прамы прыклад, калі чалавек адмовіўся ад фінансаў і прысвяціў сябе футболу”.
Паводле слоў Шпілеўскага, Віталь у Нямеччыне адчувае сябе вельмі добра і паціху пачынае прызвычайвацца да мясцовых рэаліяў.
“Я ў Віталіка спытаў, як справы, як настрой. Ён кажа: усё выдатна. Ужо з першых секунд адчуваецца, што гэта зусім іншае. Гэта іншая краіна, іншы менталітэт, іншыя людзі”.
Неўзабаве на Еўрарадыё вялікае інтэрв’ю з Мікалаем Шпілеўскім, дзе ён раскажа, пра што марыў Аляксандр Глеб 10 гадоў таму, хто з беларускіх футбалістаў неўзабаве можа пераехаць гуляць у Еўропу і паразважае на тэму, ці здолее барысаўскі БАТЭ паўтарыць свае леташнія дасягненні і што для гэтага патрэбна.