Шпіёны ў Германіі, дэмакратыя ў Венесуэле, цалкам платны Х — #ІхНоравы

Агляд сусветных навін

Агляд сусветных навін / @rubanau_collage

У Германіі фіксуюць рускіх аматараў паглядзець “шпілі”. Спадчына Уга Чавеса пад пагрозай! А Ілану Маску мала грошай. Пра гэта і не толькі ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных навін.  
 

“Шпілі” ў Германіі

У Германіі актывізаваліся расiйскія спецслужбы, якія ў сваёй падрыўной дзейнасці выкарыстоўваюць нават брутальныя метады.

Кіраўнік контрразведкі ФРГ Томас Хальдэнванг заявіў, што гэтая дзейнасць дасягнула ўзроўню халоднай вайны яшчэ да пачатку шырокамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну і значна павялічылася.

Паводле яго слоў, разведка фіксуе выпадкі шпіянажу з дапамогай укаранення класічных агентаў, якія "спрабуюць развіваць сетку кантактаў і атрымліваць інфармацыю". Яны таксама ўжываюць усе наяўныя метады "мяккага" шпіянажу і шантажу.

Гэта праблема стала менш надзённай пасля высылкі вясной мінулага года шпіёнаў, якія хаваліся пад дыпламатычным статусам. Аднак зараз РФ таксама выкарыстоўвае ў ФРГ так званых "вандроўных агентаў". Гэта нелегалы з падробленымі дакументамі, якія "спрабуюць адсочваць людзей".


Хочаце як у Венесуэле? 

Шпіёны ў Германіі, дэмакратыя ў Венесуэле, цалкам платны Х — #ІхНоравы
Нікалас Мадура / Reuters

Урад Венесуэлы і апазіцыя дасягнулі пагаднення аб новых выбарчых умовах, якія пасля падпісання ў аўторак пацягнуць за сабой адмену энергетычных санкцый ЗША ў дачыненні да адміністрацыі прэзідэнта Нікаласа Мадуры. Пра гэта паведаміў Associated Press чалавек, якія знаёмы з планам пагаднення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі