У рускіх бамбіць: як адрэагавалі ў сацсетках на інтэрв’ю Ціханоўскай
Палітык выдала базу, якая не спадабалася расійскім апазіцыянерам
17 кастрычніка Святлана Ціханоўская дала вялікае інтэрв'ю расійскаму выданню “Новая газета. Европа”. Палітык выдала відавочную для беларусаў базу: беларусы — не роўна расіяне; у расіян ёсць імперскія амбіцыі; у Пуціна, у адрозненне ад Лукашэнкі, ёсць вялізарная падтрымка сярод насельніцтва, таму “у вас президент легитимный”. Да ўсяго яна прызналася, што агульных праектаў з расійскімі апазіцыянерамі ў яе няма.
У твітары [новы ўладальнік сацсеткі Маск перайменаваў яе ў Х. — Еўрарадыё] палыхнула: расіяне знайшлі сабе новага ворага — Ціханоўскую, а беларусы — новую нагоду паздзекавацца з расіян.
Сабралі для вас рэакцыі абодвух лагераў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.